Сон на кургане янка купала чытаць

Сон на кургане янка купала чытаць thumbnail

Автор Купала Янка

Янка Купала

Абразы

I. У пушчы

II. На замчышчы

III. Пажарышча

IV. У шынкоўні


Янка Купала


Сон на кургане


Абразы

I. У пушчы

Сам.

Русалкі.

II. На замчышчы

Сам.

Чорны.

Відмы.

III. Пажарышча

Сам.

Пагарэльцы.

Вясельная дружына.

Прыстаў.

IV. У шынкоўні

Сам.

Шынкар.

Дзяўчаты.

Госці.

Стражнік.


I. У пушчы

Восень. Ноч. Лес. Глуха шумяць калыханыя ветрам елкі і сосны; скрыпяць асіны і бярозы; з шэлестам валіцца на зямлю трупяжоўтае лісце. Паміж трох адвечных дубоў — мохам і галлём усланы ўзгорак-курган: над ім, зачапіўшыся валасамі за галіны дубоў, вісяць тры русалкі і калышуцца. З усёй мячціны вее бязлюддзем, чарам і жудою.

Русалкі (разам)

Гу-та-та, гу-ля-ля,

Гу-ля-ля, гу-та-та!

Ад сучка да сучка,

Ад куста да куста!

Ха-ха-ха! Вось яно,

Вось русалак жыццё,

Пушча — сосны, дубы —

Вось і царства усё.

Жывём самі сабой,

Самі ўмеем мы жыць, —

Ніхто есць не дае,

Не дае ніхто піць.

Днём ляжым, днём маўчым,

Як не жывы мы днём,

А як ночка прыйшла —

Мы жывём, мы пяём.

Так калышамся мы

Ад куста да куста…

Гу-та-та, гу-ля-ля,

Гу-ля-ля, гу-та-та!

Чуваць, затрашчалі сухія сучкі ад нечыіх ног.

1-я русалка

Ці вы чулі, ці не?

Штось трашчыць каля нас.

2-я русалка

Чула таксама я,

Вось напроці якраз.

3-я русалка

Пэўна, воўк ці мядзведзь,

Бо хто ж гэтай парой?..

Як вядома, хадзіць

Яны любяць сюдой.

1-я русалка

Стукат толькі дзвюх ног.

2-я русалка

Ну, і што ж там за дзіў:

Ў госьці к нам чалавек,

Не інакш, заблудзіў.

Усе тры (разам)

Чалавек, чалавек!

Нездарма пелі мы.

А цяпер хто куды,

Як начніцы, як сны.

(Адчэпліваюцца і разбягаюцца.)

Сам (выходзіць, разглядаючыся)

Хаджу і блуджу я

Ўжо колькі гадзін

І, дзе ні ступлю я,

Не бачу пуцін.

Дубы ды хваіны,

Бярозы, вязы;

Скрыгочуць асіны,

Шыпяць верасы.

Кругом нейкі шорах;

Жуда, пустата;

Па долах, па ўзгорах

Лягла цемната.

То нешта смяецца,

То нешта пяе,

То кліча, здаецца,

То тут жа снуе.

Гоп, гоп! Не чуваці!..

Адказу няма.

Ой, пушча, ой, маці!

Ты зводзіш здарма.

Ох, зводзіш здарма ты,

Наслаўшы ламоў!

Я траплю дахаты,

Я траплю дамоў!

(Пайшоў далей, разглядаючыся.)

Русалкі(выбегшы з-за кустоў, разам)

Ха-ха-ха, вось дык госць,

Як з зямлі, як з травы!

Чалавек, як і ёсць —

З галавой і жывы.

Ці сюды, ці туды,

Ад калоды, ад пня.

Ўжо не выйдзе ад нас

Аж да белага дня.

Гу-та-та, гу-ля-ля,

Аж да белага дня!

1-я русалка (чапляючыся зноў за сук валасамі)

Як люблю я, люблю

Гутатацца вось так!

Як бы дзе на градзе

Зацвітаючы мак.

Помню, гэта было

На зямлі між людзьмі:

Як любіла ж яго

Сэрцам, думкай сваймі!

Як бажыўся ён мне,

Што так любіць і ён.

Колькі ночак звялі,

Сон ішоў нам не ў сон.

Сон быў гэта, ах, сон.

Зноў зіма па вясне:

Ён пайшоў за другой,

Ён пакінуў мяне.

І тады, ах, тады

Адна сцежка была —

Ці ў раку, ці ў пятлю…

Ну — ў пятлю я пайшла.

І за тое люблю

Гутатацца вось так,

Як бы дзе на градзе

Зацвітаючы мак.

Усе тры (разам)

Гу-та-та, гу-ля-ля,

Гу-ля-ля, гу-та-та!

Як бы дзе на градзе

Зацвітаючы мак.

2-я русалка (сядаючы пад дубам)

Я сядзець так люблю, —

Гэта мой трон-пасад:

Бо ж я княжнай была

Таму лет сто назад.

Прыгажэй за мяне

Не было наўвакруг;

Шмат пакорных тады

Ў сябе мела я слуг.

Найвярнейшы адзін

З іх мяне спадабаў:

Як шалёны хадзіў,

У мой бок паглядаў.

Знала мукі яго

Я усе навылёт;

Як смяшыў, ах, смяшыў

Яго сумны паглёд.

Тады сэрца ў мяне

Не было ці было…

Княжне меці яго —

Не да твару ішло.

Князь багаты, стары

Ажаніўся са мной,

А мой верны слуга

Заручыўся з ракой.

Вось за тое й сяджу —

Гэта мой трон-пасад,

Бо ж я княжнай была

Лет таму сто назад.

Усе тры (разам)

Гу-та-та, гу-ля-ля,

Гу-ля-ля, гу-та-та!

Бо ж я княжнай была

Лет таму сто назад.

3-я русалка (ходзячы па капцы)

Я снаваці люблю

То сюды, то туды,

Ўспамінаючы свой

Век з людзьмі малады.

Мы жылі удваіх,

Як дзве рыбкі ў вадзе;

Ён нідзе без мяне,

Без яго я нідзе.

Як любіліся мы,

Як быў ясен прастор!

Плялі думкі свае

З сонца, месяца, зор.

А пасля ад мяне

Адарвалі яго…

Ў дальню даль павялі,

А за што і чаго?

У мяне ж, ах, прыйшло

дзіцянятка на свет;

Хлопчык мілы такі,

Як бы з кветак букет.

Стыдна стала ўжо тут

Мне за долю сваю…

Я ў пялёнках яго

Закапала ў зямлю.

Як нябожчык, жуда

Читайте также:  Нет сна после инсульта что делать

Мяне ўсю абняла:

Я …

Источник

«Сон на кургане» — драматычная паэма Янкі Купалы, завершаная 8 жніўня 1910 года ў Санкт-Пецярбургу. Упершыню надрукавана ў літаратурным альманаху «Маладая Беларусь» (серыя 1, сшытак 1) у 1912 годзе. Мае аўтарскае прысвячэнне: «Памяці свайго бацькі і брата». Чарнавы аўтограф паэмы захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. Паэма стала новым па жанры творам у беларускай літаратуры, якая дагэтуль развівалася пераважна ў рэчышчы канкрэтнага, рэальна-прадметнага адлюстравання жыцця. Паэма адметна сваім маштабным рамантычным мысленнем, умоўна—фантастычнымі вобразамі.[1]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыка-філасофская рамантычная паэма. Своеасаблівы працяг паэмы «Адвечная песня», але шырэй за яе зместам і са значна больш складанымі сімвалічна-алегарычнымі карцінамі, сюжэтна-кампазіцыйнай структурай.[1] Разам з драматычнай паэмай «Адвечная песня» паэма «Сон на кургане» распачала самабытную мадэрнісцкую плынь у беларускай літаратуры.[2]

Змест твора складаецца з некалькіх асноўных тэматычных лініяў: роздум паэта пра лёс беларускага вызваленчага руху, пра шляхі народнай барацьбы; узаемаадносіны рэвалюцыйнага правадыра і народнай масы; імкненне рэакцыйных сіл настроіць народ супраць яго лепшых сыноў, рэвалюцыйных кіраўнікоў.[1] На ўзроўні хрысціянскіх архетыпаў паэма — твор аб трагедыі страчанага і нязнойдзенага Раю. На ўзроўні нацыянальным яна сімвалізуе пошук беларусамі страчанай Бацькаўшчыны, трагічны разлад паміж духоўна абуджанай элітай і большасцю народа, які страчвае нацыянальныя ідэалы ў імперскім рабстве. Паэма мае цікавыя сюжэтныя і кампазіцыйныя паралелі з «Боскай камедыяй» Дантэ.[2]

У паэме аўтар выкарыстоўвае некаторыя мастацкія прыёмы і формы, выпрацаваныя паэтамі-сімвалістамі. Паэма шчодра насычаная дэманічнымі, міфічнымі героямі (русалкамі, відмамі, зданямі), запазычанымі аўтарам з казак, народных алегорый, багатых не толькі канкрэтна-адчувальнымі, але і ўмоўна-фантастычнымі вобразамі, якія нясуць шматзначную абагульняльную думку. Праз фантастыку і ўмоўнасць аўтар дае тыпова рамантычную, пазбаўленую гістарычнай канкрэтнасці інтэрпрэтацыю існага грамадскага ладу як чагосьці неверагоднага, злавесна падманнага.[1]

Цэнтральны герой паэмы — Сам — рамантычна настроены праўдашукальнік, заступнік народу. На працягу паэмы адбываецца яго пераўтварэнне з летуценніка, надламанай і расчараванай асобы, якая змагаецца толькі ў сне, у лірніка-вяшчуна, які прагне з’яднаць раскіданае, запаліць сэрцы слухачоў імкненнем да самаахвярнасці ў барацьбе за народную праўду, за высокія ідэалы сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення. Антыпод Сама — Чорны — нібы Мефістофель новага часу, увасабляе сілы закляцця, ахоўвае векавечны скарб, пад якім разумеецца свабода, не дапускаючы нават думкі, што чалавек можа стаць яго ўладальнікам.[1]Апакаліптычныя матывы ў паэме пачынаюцца сутычкамі героя з антаганістам Чорным — увасабленнем Д’ябла, сусветнага зла ў вобразе сатаны, а ў маналогах — у характэрным для Купалы вобразе чырвонай расы.[2]

Структурна твор складаецца з чатырох абразоў. У першых двух абразах — «У пушчы» і «На замчышчы» — паэт, нібы стаўшы «па той бок жыцця», назірае за намаганнямі чалавека знайсці шчасце на зямлі. Праз выкарыстанне фантастычных вобразаў аўтар наводзіць на думку, што чалавеку няма шчасця ні ў асабістым, ні ў грамадскім жыцці, ні ў каханні і ні ў працы.[1] У матывах аб богапакінутасці, смерці прадчуваецца апакаліптычная катастрофа краіны. У сімвалічным сне герой шукае скарб — ключы да райскай гармоніі: ён у сне пабываў у пекле, дзе золата пераліваецца агнём і кроўю, душы нябожчыкаў пакутуюць ад успамінаў пра зямныя нягоды, а відмы-касцятрупы паўтараюць толькі адзін матыў: «Цемра тут закон і права!». Пошукі Самам (алюзія на лёс самога паэта) скарбаў на зруйнаваным замчышчы — гэта сімвалічны матыў агульналюдскі (пошукі страчанага Раю) і нацыянальны (шуканне страчаных скарбаў Бацькаўшчыны, яе былога «залатога веку»).[2]

«А калі ж к нам рыцар важны
Прыплыве Дунаем з княжнай?
Нас падыме, заахвоціць,
К лепшай славе і рабоце?»

Я. Купала

З паэмы «Сон на кургане»

Трэці абраз «Пажарышча» мае скразную сюжэтную лінію: гарыць не проста вёска, а вёска, якая справіла заручыны і чакае вяселля; на пажарышча прыходзіць уся вясельная дружына. Сам бяжыць ратаваць ахопленую пажарам вёску, але яго абвінавачваюць у падпале і арыштоўваюць як злачынца. Аўтар выступае супраць патрыярхальна—сялянскай маралі, якая трымаецца на несупраціве прымусу і пасіўнасці. Трагедыйнае гучанне паэмы вызначаецца несупадзеннем рамантычнага памкнення героя да еднасці з народам і відавочнымі прыкметамі адсутнасці такой еднасці, супярэчлівым разладам мары з жыццём.[1] Карціна пажару — гэта разгорнутая метафара канца свету. Ва ўсялякім выпадку — Апакаліпсіс на лакальным узроўні.[2]

У чацвёртым абразе «У шынкоўні» вобраз лютай зімы, што заганяе людзей у шынок пагрэцца, перарастае ў канкрэтны вобраз пярэдадня новага выбуху народнай нянавісці.[1] Апакаліптычныя відмы і карціны ў новых варыянтах паўтараюцца і ў заключным акце драмы, але тут дамінуе заклік да сацыяльнага і духоўнага абнаўлення ў песнях Сама, які прыняў на сябе вобраз евангельскага Лазара Беднага і адначасова беларускага вандроўнага лірніка. Іранічныя песні Сама даводзяць, што выратаванне Бацькаўшчыны не прыйдзе само па сабе, без нашых намаганняў.[2]

Пераклады і мастацкія ўвасабленні[правіць | правіць зыходнік]

На рускую мову паэму пераклаў М.Браўн. Ілюстраваў паэму беларускі мастак Ул.Сакалоў.[1] Драматычныя пастаноўкі паводле паэмы ажыццявілі мінскі Нацыянальны акадэмічны рускі тэатр імя Максіма Горкага (2002 г., рэжысёр — Б.Луцэнка) і віцебскі Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа (рэжысёр — В.Баркоўскі).[3] У мастацтве лялек паэма знайшла сваё ўвасабленне ў спектаклі Гродзенскага абласнога тэатра лялек «Паэма без словаў» (2002 г., рэжысёр — А.Жугжда).[4] Урыўкі з паэмы выкарыстаны ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Сны аб Беларусі» (2007 г., рэжысёр — Ул.Савіцкі).[5]

Читайте также:  Хорошее снотворное без рецептов для крепкого сна для пожилых людей

Зноскі

  1. ↑ 1,01,11,21,31,41,51,61,71,8 Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Сон на кургане (драматычная паэма)». — C. 569—570.
  2. ↑ 2,02,12,22,32,42,5 Конан, Уладзімір Ул. Конан. Страчаны і знойдзены рай: матывы паэзіі Янкі Купалы. Часопіс «Наша вера» (16 лютага 2007). Праверана 8 верасня 2012.
  3. ↑ Рэцэпцыя творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сучасным беларускім тэатры. Czasopis. Праверана 8 верасня 2012.
  4. ↑ Янка Купала і Гродна. Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні, 2010. Праверана 8 верасня 2012.
  5. ↑ «Сны аб Беларусі». Тэатральная Беларусь. Праверана 8 верасня 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Сон на кургане (драматычная паэма)» / Аўтар — І.Навуменка — C. 569—570.
  • Лазарук М. Беларуская паэма ў другой палавіне ХІХ—пачатку ХХ стагоддзя. — Мн., 1970. — С.106—107, 167—173.
  • Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч.2. — Мн., 1980. — С.150—160.
  • Навуменка І. Янка Купала. — Мн., 1980. — С.55—66.
  • Ярош М. Янка Купала і беларуская паэзія. — Мн., 1971. — С.76—79.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Паэмы Янкі Купалы на сайце Янка Купала
  • Вобразы духаў прыроды ў паэзіі Янкі Купалы нашаніўскага перыяду / Ганна Мятліцкая
  • Матывы трагізму ў драматычных паэмах Янкі Купалы «Адвечная песня» і «Сон на кургане»
  • Путеводитель по литературным снам на сайце Белоруссккий журнал
  • «Сон…» у сістэме каардынат на сайце Газэта «Культура»
  • «Сон на кургане» (Тэатр імя Горкага) / запіс тэлетрансляцыі
  • Янка Купала і Гродна / Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні, Гродна, 2010 г.

Источник

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система автоматического сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сон на кургане», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Не бойтесь закрыть страницу, как только Вы зайдёте на неё снова — увидите то же место, на котором закончили чтение.

Янка Купала

Сон на кургане

Абразы

I. У пушчы

Сам.

Русалкі.

II. На замчышчы

Сам.

Чорны.

Відмы.

III. Пажарышча

Сам.

Пагарэльцы.

Вясельная дружына.

Прыстаў.

IV. У шынкоўні

Сам.

Шынкар.

Дзяўчаты.

Госці.

Стражнік.

I. У пушчы

Восень. Ноч. Лес. Глуха шумяць калыханыя ветрам елкі і сосны; скрыпяць асіны і бярозы; з шэлестам валіцца на зямлю трупяжоўтае лісце. Паміж трох адвечных дубоў — мохам і галлём усланы ўзгорак-курган: над ім, зачапіўшыся валасамі за галіны дубоў, вісяць тры русалкі і калышуцца. З усёй мячціны вее бязлюддзем, чарам і жудою.

Русалкі(разам)

Гу-та-та, гу-ля-ля,
Гу-ля-ля, гу-та-та!
Ад сучка да сучка,
Ад куста да куста!
Ха-ха-ха! Вось яно,
Вось русалак жыццё,
Пушча — сосны, дубы —
Вось і царства усё.

Жывём самі сабой,
Самі ўмеем мы жыць, —
Ніхто есць не дае,
Не дае ніхто піць.

Днём ляжым, днём маўчым,
Як не жывы мы днём,
А як ночка прыйшла —
Мы жывём, мы пяём.

Так калышамся мы
Ад куста да куста…
Гу-та-та, гу-ля-ля,
Гу-ля-ля, гу-та-та!

Чуваць, затрашчалі сухія сучкі ад нечыіх ног.

1-я русалка

Ці вы чулі, ці не?
Штось трашчыць каля нас.

2-я русалка

Чула таксама я,
Вось напроці якраз.

3-я русалка

Пэўна, воўк ці мядзведзь,
Бо хто ж гэтай парой?..
Як вядома, хадзіць
Яны любяць сюдой.

1-я русалка

Стукат толькі дзвюх ног.

2-я русалка

Ну, і што ж там за дзіў:
Ў госьці к нам чалавек,
Не інакш, заблудзіў.

Усе тры(разам)

Чалавек, чалавек!
Нездарма пелі мы.
А цяпер хто куды,
Як начніцы, як сны.

(Адчэпліваюцца і разбягаюцца.)

Сам(выходзіць, разглядаючыся)

Хаджу і блуджу я
Ўжо колькі гадзін
І, дзе ні ступлю я,
Не бачу пуцін.

Дубы ды хваіны,
Бярозы, вязы;
Скрыгочуць асіны,
Шыпяць верасы.

Кругом нейкі шорах;
Жуда, пустата;
Па долах, па ўзгорах
Лягла цемната.

То нешта смяецца,
То нешта пяе,
То кліча, здаецца,
То тут жа снуе.

Гоп, гоп! Не чуваці!..
Адказу няма.
Ой, пушча, ой, маці!
Ты зводзіш здарма.

Ох, зводзіш здарма ты,
Наслаўшы ламоў!
Я траплю дахаты,
Я траплю дамоў!

(Пайшоў далей, разглядаючыся.)

Русалкі(выбегшы з-за кустоў, разам)

Ха-ха-ха, вось дык госць,
Як з зямлі, як з травы!
Чалавек, як і ёсць —
З галавой і жывы.

Ці сюды, ці туды,
Ад калоды, ад пня.
Ўжо не выйдзе ад нас
Аж да белага дня.

Читайте также:  Работа перед сном старшая группа цель

Гу-та-та, гу-ля-ля,
Аж да белага дня!

1-я русалка(чапляючыся зноў за сук валасамі)

Як люблю я, люблю
Гутатацца вось так!
Як бы дзе на градзе
Зацвітаючы мак.

Помню, гэта было
На зямлі між людзьмі:
Як любіла ж яго
Сэрцам, думкай сваймі!

Як бажыўся ён мне,
Што так любіць і ён.
Колькі ночак звялі,
Сон ішоў нам не ў сон.

Сон быў гэта, ах, сон.
Зноў зіма па вясне:
Ён пайшоў за другой,
Ён пакінуў мяне.

І тады, ах, тады
Адна сцежка была —
Ці ў раку, ці ў пятлю…
Ну — ў пятлю я пайшла.

І за тое люблю
Гутатацца вось так,
Як бы дзе на градзе
Зацвітаючы мак.

Усе тры(разам)

Читать дальше

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сон на кургане» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.

Обсуждение, отзывы о книге «Сон на кургане» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Источник

— Сон на кургане 186 Кб (скачать fb2) — Янка Купала

Настройки текста:

Янка Купала
Сон на кургане

Абразы

I. У пушчы

Сам.

Русалкі.

II. На замчышчы

Сам.

Чорны.

Відмы.

III. Пажарышча

Сам.

Пагарэльцы.

Вясельная дружына.

Прыстаў.

IV. У шынкоўні

Сам.

Шынкар.

Дзяўчаты.

Госці.

Стражнік.

I. У пушчы

Восень. Ноч. Лес. Глуха шумяць калыханыя ветрам елкі і сосны; скрыпяць асіны і бярозы; з шэлестам валіцца на зямлю трупяжоўтае лісце. Паміж трох адвечных дубоў — мохам і галлём усланы ўзгорак-курган: над ім, зачапіўшыся валасамі за галіны дубоў, вісяць тры русалкі і калышуцца. З усёй мячціны вее бязлюддзем, чарам і жудою.

Русалкі (разам)

Гу-та-та, гу-ля-ля,

Гу-ля-ля, гу-та-та!

Ад сучка да сучка,

Ад куста да куста!

Ха-ха-ха! Вось яно,

Вось русалак жыццё,

Пушча — сосны, дубы —

Вось і царства усё.

Жывём самі сабой,

Самі ўмеем мы жыць, —

Ніхто есць не дае,

Не дае ніхто піць.

Днём ляжым, днём маўчым,

Як не жывы мы днём,

А як ночка прыйшла —

Мы жывём, мы пяём.

Так калышамся мы

Ад куста да куста…

Гу-та-та, гу-ля-ля,

Гу-ля-ля, гу-та-та!

Чуваць, затрашчалі сухія сучкі ад нечыіх ног.

1-я русалка

Ці вы чулі, ці не?

Штось трашчыць каля нас.

2-я русалка

Чула таксама я,

Вось напроці якраз.

3-я русалка

Пэўна, воўк ці мядзведзь,

Бо хто ж гэтай парой?..

Як вядома, хадзіць

Яны любяць сюдой.

1-я русалка

2-я русалка

Ну, і што ж там за дзіў:

Ў госьці к нам чалавек,

Не інакш, заблудзіў.

Усе тры (разам)

Чалавек, чалавек!

Нездарма пелі мы.

А цяпер хто куды,

Як начніцы, як сны.

(Адчэпліваюцца і разбягаюцца.)

Сам (выходзіць, разглядаючыся)

Хаджу і блуджу я

Ўжо колькі гадзін

І, дзе ні ступлю я,

Не бачу пуцін.

Дубы ды хваіны,

Бярозы, вязы;

Скрыгочуць асіны,

Шыпяць верасы.

Кругом нейкі шорах;

Жуда, пустата;

Па долах, па ўзгорах

Лягла цемната.

То нешта смяецца,

То нешта пяе,

То кліча, здаецца,

То тут жа снуе.

Гоп, гоп! Не чуваці!..

Адказу няма.

Ой, пушча, ой, маці!

Ты зводзіш здарма.

Ох, зводзіш здарма ты,

Наслаўшы ламоў!

Я траплю дахаты,

Я траплю дамоў!

(Пайшоў далей, разглядаючыся.)

Русалкі(выбегшы з-за кустоў, разам)

Ха-ха-ха, вось дык госць,

Як з зямлі, як з травы!

Чалавек, як і ёсць —

З галавой і жывы.

Ці сюды, ці туды,

Ад калоды, ад пня.

Ўжо не выйдзе ад нас

Аж да белага дня.

Гу-та-та, гу-ля-ля,

Аж да белага дня!

1-я русалка (чапляючыся зноў за сук валасамі)

Як люблю я, люблю

Гутатацца вось так!

Як бы дзе на градзе

Зацвітаючы мак.

Помню, гэта было

На зямлі між людзьмі:

Як любіла ж яго

Сэрцам, думкай сваймі!

Як бажыўся ён мне,

Што так любіць і ён.

Колькі ночак звялі,

Сон ішоў нам не ў сон.

Сон быў гэта, ах, сон.

Зноў зіма па вясне:

Ён пайшоў за другой,

Ён пакінуў мяне.

І тады, ах, тады

Адна сцежка была —

Ці ў раку, ці ў пятлю…

Ну — ў пятлю я пайшла.

І за тое люблю

Гутатацца вось так,

Як бы дзе на градзе

Зацвітаючы мак.

Усе тры (разам)

Гу-та-та, гу-ля-ля,

Гу-ля-ля, гу-та-та!

Як бы дзе на градзе

Зацвітаючы мак.

2-я русалка (сядаючы пад дубам)

Источник